Мікіта Ільіч Талсто́й (;  — ) — савецкі і расійскі мовазнавец, славіст, фалькларыст, доктар філалагічных навук (1972), прафесар (1973), акадэмік Акадэміі навук СССР (1987). Член Аўстрыйскай акадэміі навук, Македонскай акадэміі навук і мастацтваў. Замежны член НАН Беларусі (1995)Толстой, Никита Ильич (доктор филологических наук ; 1923—1996).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Вршац Каралеўства Югаславія (зараз у Сербіі). Праўнук Л. М. Талстога, сын І. І. Талстога. У 1941 годзе скончыў Першую руска-сербскую гімназію ў Бялградзе. У 1941—1944 гадах удзельнічаў у партызанскім руху ў Югаславіі, у 1944 годзе добраахвотна ўступіў у Савецкую Арміі і ў 1944—1945 гадах прымаў удзел у баях Вялікай Айчыннай вайны (перакладчык, сувязны, удзельнічаў у фарсіраванні Цісы, у баях каля возера Балатан, пад Будапештам і ВенайТолстой Никита Ильич // Летопись Московского университета). У 1945 годзе разам з бацькамі прыехаў у СССР і паступіў на філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучань В. У. Вінаградава. Універсітэт скончыў у 1950 годзе. У 1953 годзе скончыў аспірантуру і ў 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Краткие и полные прилагательные в старославянском языке» (навуковы кіраўнік С. Б. Бернштэйн). У 1952—1956 гадах выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін.

З 1954 года М. І. Талстой працаваў у Інстытуце славяназнаўства Акадэміі навук СССР (сучасны Інстытут славяназнаўства Расійскай акадэміі навук): малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара. Адначасова з 1968 года выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, прафесар кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта ў 1976—1987 гадах. У 1972 годзе ў Леніградскім універсітэцеТолстой Никита Ильич // Інстытут славяназнаўства РАН абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Опыт семантического анализа славянской географической терминологии».

Акадэмік аддзялення літаратуры і мовы АН СССР/РАН (1987, член-карэспандэнт з 1984 года). У 1988—1996 гадах намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення літаратуры і мовы Расійскай акадэміі навук, у 1992—1996 гадах член Прэзідыума РАН.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 750 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфійТалсты Мікіта Ільіч // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Навуковыя працы ў галіне гісторыі славянскіх літаратурных моў, гістарычнай лексікалогіі славянскіх моў, славянскай дыялекталогіі і тапанімікі, этналінгвістыкі і этнаграфіі. У 1962—1965 гадах і 1974—1981 гадах узначальваў экспедыцыі па вывучэнні гаворак і традыцыйнай духоўнай культуры Беларускага Палесся.

У 1994—1996 гадах старшыня Савета Расійскага гуманітарнага навуковага фонду. Галоўны рэдактар часопісаў «Вопросы языкознания» (1993—1996) і «Живая старина» (1994—1996), член рэдакцыйных калегій іншых часопісаў, серыйных выданняў і зборнікаў. Член шэрагу ўрадавых саветаў і камісій.

Сярод апублікаванага: «Лексика Полесья. Материалы для „Полесского диалектного словаря“» (1968), «Полесье: Лингвистика. Археология. Топонимика» (1968), «Полесский этнолингвистический сборник» (соавт., 1983), «Полесье и этногенез славян» (1983), «Язык и народная культура: очерки по славянской мифологии и этнолингвистике» (1995).

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1946) Медаль «За ўзяцце Вены» Медаль «За ўзяцце Будапешта» Ордэн Святога благавернага князя Данііла Маскоўскага ІІ ступені Рускай Праваслаўнай царквы (1996) Дзямідаўская прэмія (1994) за выдатны ўклад у развіццё гуманітарныхтнавук

Зноскі

Літаратура

Садовничий В. А. Никита Ильич Толстой (1923—1996) // О людях Московского университета. — 3-е изд., дополненное. — М.: Издательство Московского университета, 2019. — С. 328—332. — 356 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-19-011397-6. Дуличенко А. Д. Никита Ильич Толстой // Отечественные лингвисты XX века (Т — Я): Сб. статей // РАН ИНИОН. Центр гуманит. науч.-информ. исслед. Отд. языкознания; Редкол.: Березин Ф. М. (отв. ред.) и др. — М., 2003. — Ч. 3 (Т — Я). — С. 4—35. — 193 с. (Теория и история языкознания). — ISBN 5-248-00162-5.

Спасылкі

Толстой Никита Ильич // Інстытут славяназнаўства РАН Изучение религии в России в XVIII — первой половине XX в. Толстой Никита Ильич // Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт Наталья Масленникова Гимназист, солдат, академик. Памяти знаменитого ученого-слависта Н. И. Толстого (1923—1996) // Столетие. RU Толстой Никита Ильич // Летопись Московского университета Толстой Никита Ильич // Архивы РАН Талсты Мікіта Ільіч // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Славісты СССР Катэгорыя:Славісты Расіі Катэгорыя:Этнографы СССР Катэгорыя:Этнографы Расіі Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Мемуарысты Расіі Катэгорыя:Семасіёлагі Катэгорыя:Даследчыкі славянскага паганства Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Талстыя Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ