Універсітэт імя І. Брока () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Катарынс у правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка Універсітэт названы ў гонар генерал-маёра сэра Ісаака Брока, які адказваў за абарону Верхняй Канады ад ЗША падчас вайны Вялікабрытаніі і ЗША 1812-1814 гадоў. Гэта адзіны ўніверсітэт у Канадзе, які размешчаны на тэрыторыі біясфернага запаведніка ЮНЕСКА — у цэнтры Ніягарскага паўвострава.

Структура Факультэт прыкладных навук пра здароўе Факультэт адукацыі Факультэт магістратуры і аспірантуры Факультэт гуманітарных навук Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльных навук Школа бізнесу Школа выяўленчага і выканальніцкага мастацтва

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады