Hahniidae — сямейства аранеаморфных павукоў, якое налічвае 235 відаў у 26 родахMurphy & Murphy 2000: 173.
Распаўсюджанне Прадстаўнікі сямейства распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Роды з Паўночнага паўшар’я і Афрыкі маюць адрозненні ў структуры геніталій з тымі родамі, якія пераважаюць у Паўднёвым паўшар’і. Зусім няшмат відаў адкрылі ў Паўднёва-Усходняй АзііMurphy & Murphy 2000: 173.
Апісанне Даўжыня цела павукоў дасягае каля 2 міліметраў. Тыповая рыса павукоў гэтага сямейства — размяшчэнне шасці сваіх прадзільных органаў на папярочнай лініі. Апошні сегмент вонкавага прадзільнага параўнальна доўгі і стаіць вышэй за ўсіх астатніхMurphy & Murphy 2000: 173.
Павуцінне Будуюць вельмі тонкія лоўчыя сеткі, якія формай нагадваюць аркуш паперы, а таксама ў адрозненне ад мноства павукоў сеткі не будуюцца на водступах. Шоўк, які выкарыстоўваецца ў гэтых сетках, настолькі тонкі, што нават заўважыць павуцінне немагчыма, калі яно не пакрыта расойMurphy & Murphy 2000: 173.
Экалогія Павукі аддаюць перавагу месцам паблізу вадаёмаў або каля імхоў. Таксама часта сустракаюцца сярод апалага лісця і дэтрыту ці на лісці хмызнякоў і дрэўMurphy & Murphy 2000: 173.
Спіс родаў
Thorell, 1894 — Акіянія, Філіпіны, Суматра, Шры-Ланка Schiapelli & Gerschman, 1958 — Аргенціна Simon, 1898 — Паўночная Амерыка, Еўропа, Расія Ovtchinnikov, 1992 — Казахстан, Кыргызстан Mello-Leitão, 1942 — Аргенціна Chamberlin & Ivie, 1937 — ад Мексіка да Канада Thorell, 1870 — Палеарктыка Deltshev, 1997 — Чарнагорыя Simon, 1884 — Чылі, Аргенціна Chamberlin & Ivie, 1942 — ЗША, Аляска, Францыя Chamberlin & Ivie, 1937 — Паўночная Амерыка C. L. Koch, 1841 — Амерыка, Афрыка, Еўропа, Азія Brignoli, 1979 — Бразілія Simon, 1881 — Расія, Францыя Lehtinen, 1967 — Аргенціна Forster, 1970 — Новая Зеландыя Roth, 1967 — Бразілія Gertsch, 1934 — ад Канады да Коста-Рыкі, Расія, Азія Butler, 1929 — Аўстралія Roth, 1970 — ЗША Mello-Leitão, 1917 — Паўднёвая Амерыка Forster, 1989 — Новая Зеландыя Forster, 1970 — Новая Зеландыя Simon, 1886 — Тасманія, Новая Зеландыя, Індыя Simon, 1884 — ад Еўропы да Азербайджана Roth, 1981 — ЗША
Літаратура
Murphy, Frances & Murphy, John (2000): An Introduction to the Spiders of South East Asia. Malaysian Nature Society, Kuala Lumpur. Platnick, Norman I. (2007): The world spider catalog, version 8.0. American Museum of Natural History.
Катэгорыя:Сямействы павукападобных Катэгорыя:Аранеаморфныя павукі