Чыр () — рака ў Растоўскай і Валгаградскай абласцях Расійскай Федэрацыі, правы прыток Дона. Адно з меркаваных месцаў бітвы дружыны ноўгарад-северскага князя Ігара з полаўцамі.
Даўжыня ракі — 317 км, вадазборная плошча — 9580 км²Н. М. Михайлова. Чир. — артыкул з навукова-папулярнай энцыклапедыі «Вода России».. Упадае ў Цымлянскае вадасховішча за 456 км вышэй за вусце Дона.
Агульныя фізіка-геаграфічныя ўласцівасці Чыр бярэ пачатак на Данскай градзе (вышэй за хутар Іллічоўка). У вярхоўі Чыр даволі блізка падыходзіць (кіламетраў на 15) да Дона, прычым грэбень водападзелу набліжаецца да Дона амаль на 5 км. Заходні водападзел з Калітвай таксама падыходзіць амаль ушчыльную да ракі, з прычыны чаго правыя прытокі Чыра маюць выгляд буйных лагчын, даўжынёю не больш за 10-15 км. Далей Чыр паварочвае на паўднёвы ўсход і паступова аддаляецца ад Дона. У верхнім цячэнні даліна ракі шырокая, неглыбокая і досыць сіметрычная. Вышыня і крутасць абодвух берагоў аднолькавыя, па левым беразе цягнуцца пяскі. Злева ўпадаюць шэраг доўгіх лагчын і малаводных рэчак (Чорная, Крывая і Цуцкан), але сам Чыр у вярхоўях даволі глыбокі і ўтварае добрыя плёсы. Асноўны напрамак цячэння з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Ніжэй вусці ракі Куртлак пачынаецца сярэдняя плынь Чыра, які паварочвае прама на поўдзень. Тут правы бераг рэзка стромкі да абрывістага, левы — спадзісты і неўзаметку пераходзіць у пакатыя схілы водападзельнага стэпу, пакрытыя рухомымі пяскамі. У сярэднім і ніжнім цячэнні Чыр мае значную шырыню і глыбіню і сталую плынь, падтрымоўваную крыніцамі, што сілкуюцца водамі пяшчаных тэрас. Ніжэй за хутар Саланецкі Чыр паварочвае на ўсход, у раёне горада Суравікіна — на паўднёвы ўсход.
Прытокі Асноўныя прытокі: р. Гусынка (п)) — 262 км ад вусця р. Чорная — (л) — 246 км ад вусця р. Іллінка — (л) — 228 км ад вусця р. Вярбоўка — (п) — 222 км ад вусця р. Крывая — (л) — 221 км ад вусця р. Цуцкан — (л) — 194 км ад вусця р. Куртлак — (л) — 160 км ад вусця р. Гразная — (п) — 124 км ад вусця р. Машка — (л) — 106 км ад вусця р. Бярозавая — (л) — 30 км ад вусця р. Добрая* — (л) р. Ліска* — (л)
Гідралогія З прычыны значнага выпарэння ў вяснова-летнюю пару, асноўнае сілкаванне рака атрымлівае падчас вясновага снегараставання. Гадавы сцёк выяўляецца звычайна высокай вясновай паводкай і нізкай летне-восеньскай і зімовай межанью.
Населеныя пункты Асноўныя населеныя пункты: станіцы Каргінская, Бакоўская, Краснакуцкая, Савецкая, Абліўская (Растоўская вобласць), горад Суравікіна (Валгаградская вобласць).
Даныя воднага рэестра Паводле даных дзяржаўнага воднага рэестра Расійскай Федэрацыі рака належыць да Данской басейнавай акругі; водагаспадарчы ўчастак — Чыр, без ракі Чыр; рачны падбасейн ракі — Дон паміж упадзеннем Хопра і Северскага Данца. Рачны басейн ракі — Дон (расійская частка вадазбору).
Крыніцы
Літаратура Н. М. Михайлова. Чир. — артыкул з навукова-папулярнай энцыклапедыі «Вода России».
Катэгорыя:Прытокі Дона Катэгорыя:Рэкі Растоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Валгаградскай вобласці