Аркадзь Сцяпанавіч Лялей (25 жніўня 1946, вёска Ладараж, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — расійскі вучоны-біёлаг у галіне сістэматыкі насякомых, доктар біялагічных навук (1993), прафесар Біёлага-глебавага інстытута ДУА РАН. Член Рускага энтамалагічнага таварыства, заслужаны дзеяч навукі РФ, аўтар адкрыцця каля 300 новых для навукі відаў арганізмаў. Яшчэ больш за 100 відаў былі названыя ў яго гонар.

Біяграфія Нарадзіўся 25 жніўня 1946 года ў вёсцы Ладараж Пінскага раёна. Затым сям’я пераехала ў Пінск.

У 1965 годзе паступіў на біялагічны факультэт Казахскага дзяржаўнага універсітэта у горадзе Алма-Ата, які скончыў з чырвоным дыпломам у 1970 годзе. З 1970 па 1972 год праходзіў сапраўдную службу ў шэрагах Унутраных войскаў МУС СССР на пасадзе камандзіра ўзвода. У 1977 годзе ён скончыў аспірантуру Біёлага-глебавага інстытута пры Далёкаўсходняй АН ва Уладзівастоку і застаўся працаваць там малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1978 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю ў заалагічным інстытуце АН СССР у Ленінградзе на тэму «Восы сямействаў Mutillidae і Myrmosidae (Hymenoptera) фаўны СССР», у кастрычніку 1993 года абараніў доктарскую дысертацыю ў заалагічным інстытуце РАН, Санкт-Пецярбург на тэму «Філагенія і эвалюцыя вос сямейства Mutillidae і іх становішча ў сістэме Scolioidea (Hymenoptera)». З 1986 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута, з 1989 года — загадчык лабараторыі сістэматыкі і заагеаграфіі наземных членістаногіх. З 1992 года загадвае лабараторыяй энтамалогіі біёлага-глебавага інстытута Далёкаўсходняй Акадэміі навук. З 2002 года — прафесар.

Публікацыі Лялей з’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых публікацый. Вось толькі некаторыя з іх:

Лелей А. С. Осы-немки (Hymenoptera, Mutillidae) фаўны СССР и сопредельных стран. — Л.: Наука, 1985. Лелей А. С. (1995). 63. Сем. Mutillidae — Немки, или мутиллиды // Определитель насекомых Дальнего Востока России. — Санкт-Петербург. Лелей А. С. (2002). Каталог ос-немок (Hymenoptera, Mutillidae) Палеарктической области // Владивосток, Дальнаука, 2002. Лелей А. С. (2005). Каталог ос-немок (Hymenoptera, Mutillidae) ориентальной области — Владивосток: Дальнаука, 2005. Определитель насекомых Дальнего Востока России. Т. IV. Сетчатокрылообразные, скорпионницы, перепончатокрылые. Ч. 1. СПб: Наука. (коллективная монография).

Узнагароды і званні

Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (2007). Указ Прэзідэнта Расіі № 1758 ад 28 снежня 2007 годаСтороженко С. Ю., Н. В. Курзенко, М. Ю. Прощалыкин, В. М. Локтионов. (2016). Аркадий Степанович Лелей — к 70-летию со дня рождения . Евразиатский энтомологический журнал. 2016. Vol. 15, Supplement 1, с.1—6. Прэмія імя прафесара Аляксея Іванавіча Куранцова (2006) за даследаванні наземных арганізмаў і экасістэм. Прафесар (2002).

Эпанімія У яго гонар былі названы больш за 100 відаў жывёл. Гэта зрабілі 92 энтамолагі з 20 краінК юбилею А. С. Лелея . biosoil.ru. Яны назвалі ў яго гонар прадстаўнікоў наступных груп насякомых: Цвердакрылыя: Salpingidae (1 від); Двухкрылыя: Asilidae (5), Cecidomyiidae (1), Chironomidae (1), Dolichopodidae (1), Hybotidae (2), Phoridae (1), Rhagionidae (2), Syrphidae (4); Паўцвердакрылыя: Aphilidae (1); Перапончатакрылыя: Andrenidae (2), Apidae (1), Aulacidae (1), Bethylidae (3), Braconidae (14), Bradynobaenidae (1), Cephidae (1), Chrysididae (3), Colletidae (2), Crabronidae (6), Cynipidae (1), Diapriidae (2), Drynidae (2), Encyrtidae (2), Eulophidae (1), Eurytomidae (2), Formicidae (3), Halictidae (1), Ichneumonidae (8), Mutillidae (5), Mymaridae (1), Pamphiliidae (1), Peleserphidae (2), Pompilidae (4), Proctotrupidae (1), Pteromalidae (3), Sphecidae (1), Tenthredinidae (1), Torymidae (1), Vespidae (3); Лускакрылыя: Sesiidae (1), Uraniidae (1); Прамакрылыя: Acrididae (1), Gryllidae (2). У тым ліку: Ancistrocerus leleji (Vespidae)Kim, J.K.; Yamane, S. 2009: Taxonomic review of the genus Ancistrocerus Wesmael (Hymenoptera: Vespidae: Eumeninae) from the Far East, with a description of a new species from Korea. Animal cells and systems 13(1): 31-47. DOI: 10.1080/19768354.2009.9647192 Anteon leleji (Dryinidae) †Arkadiserphus leleji (Peleserphidae) Arkaditilla leleji (Mutillidae) Chrysis arkadyi (Chrysididae) Chrysis lelejiRosa P. New species of chrysididae (Hymenoptera) from Central Asia, Russia and Iran. Part 1. Far Eastern Entomologist. Number: 371, Pages: 1 — 27 Chrysopilus leleji (Rhagionidae)Krivosheina, N.P. & V.S. Sidorenko, 2008, Entomological Review 88 (2): 218—232. Ctenochira arkadyi (Ichneumonidae) Cyanosesia leleji (Sesiidae)Gorbunov, O.G. & Arita 2016. A new species of the genus Cyanosesia O. Gorbunov et Arita from South-East Sulawesi, Indonesia (Lepidoptera: Sesiidae). Euroasian Entomological Journal 15 suplement 1: 35-39. Deuteragenia leleji (Pompilidae) †Elasmosomites arkadyleleji (Braconidae) Epeolus leleji (Apidae) Gnathochorisis leleji (Ichneumonidae) †Lelejus venustus (муравьи) Londokia leleji (Ichneumonidae)Tereshkin, A.M. 2015. Ichneumon flies of the tribe Joppocryptini of Palaearctic. Description of new genus Londokia nov. gen. and two new species L. kasparyani nov.sp. and L. leleji nov. sp. (Hymenoptera, Ichneumonidae, Ichneumoninae). Linzer biologische Beiträge 47(2): 1865—1884. Odontosphex leleji (Psenidae) Probles arkadyi (Ichneumonidae) †Sakhalinencyrtus leleji (Encyrtidae) Sculptolobus leleji (Braconidae) Sierola leleji (Bethylidae) Toxeuma leleji (Pteromalidae)

Літаратура

D.J. Brothers. (2016). Contributions of A.S. Lelej to the study of velvet-ants (Hymenoptera: Mutillidae) (Унёсак А. С. Лялея ў вывучэнне вос-немак). Евразиатский энтомологический журнал (Euroasian entomological journal) 15. Прил. 1: 7-14.

Спасылкі

Лелей, Аркадий Степанович. biosoil.ru Arkady Stepanovich Lelej Лаборатория энтомологии

Катэгорыя:Энтамолагі Расіі Катэгорыя:Энтамолагі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі