Універсітэт вострава Ванкувер () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Нанайма ў правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Агульная характарыстыка Галоўны кампус размешчаны ў Нанайма на востраве Ванкувер, ёсць рэгіянальныя кампусы ў Дункане і Паўэл-Рывер, а таксама цэнтр у Парксвіле.
Вучэльня была заснавана ў 1969 годзе як каледж, у 1988 годзе атрымала статус універсітэцкага каледжа, а ў 2008 годзе — статус універсітэта. Сёння ўніверсітэт прапануе больш за 120 адукацыйных праграм вышэйшай, прафесійнай і дадатковай адукацыі.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады