Франка Батэліч (; (таксама вядомая як Франка) 7 чэрвеня 1992, Рыека, Харватыя) — харвацкая спявачка і аўтар песень. Пераможца 1 сезона харвацкага шоу Showtime, прадстаўніца Харватыі на песенным конкурсе Еўрабачанне 2018.

Біяграфія Франка Батэліч нарадзілася 7 чэрвеня 1992 года ў горадзе Рыека, Харватыя, у сям’і Інгрыд і Даміра Батэліч. Пачала спяваць ва ўзросце 3-х гадоў. У 2007 годзе паспрабавала свае сілы ў першым сезоне шоу Showtime, дзе дайшла да фіналу і перамагла. Пасля перамогі ў шоу Батэліч падпісала кантракт з лэйблам Hit Records, дзе яе пераможны сінгл «Ovaj Daj» быў афіцыйна выпушчаны.

У лютым 2018 стала вядома, што Франка прадставіць Харватыю на Еўрабачанні 2018 з песняй «Crazy». Франка выступіла ў першым паўфінале конкурса 8 мая, але ў фінал прайсці ў яе не атрымалася.

Асабістае жыццё 21 ліпеня 2018 года спявачка выйшла замуж за футбаліста Ведрана Чорлуку. 5 студзеня 2020 года ў пары нарадзіўся сын Віктар.

Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2018 Катэгорыя:Мецца-сапрана