Хасэ Куэста Манерэа (; 1895 — 7 кастрычніка 1981"Ha muerto el general Cuesta Monereo", ABC, pág. 14 (8 de octubre de 1981) ) — іспанскі ваенны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання ў Севільі.
Біяграфія Нарадзіўся ў г. Хаэн.
У 1913 годзе скончыў Пяхотную акадэмію Таледа, у 1920 годзе — Мадрыдскі ваенны каледж. Удзельнічаў у Рыфскай вайне. Служыў ад’ютантам генерала Мігеля Кабанельяса.
З лютага 1936 года быў начштаба II ваеннай акругі ў СевільіJuan Ortiz Villalba, Del golpe militar a la guerra civil. Sevilla 1936, 3.ª ed., Sevilla, rd editores, 2006, pp. 74 y 75.. Далучыўся да змовы супраць урада Народнага фронту. Адказваў за падрыхтоўку паўстання ў СевільіAntonio Blanco Freijeiro, Francisco Morales (1992). Historia de Sevilla, Universidad de Sevilla, pág. 518Leandro Álvarez Rey (2006). Andalucía y la guerra civil: estudios y perspectivas, Universidad de Sevilla, pág. 162. Выступіў супраць уладаў раніцай 18 ліпеня 1936 года разам з генералам Кейпа дэ ЛьянайNicolás Salas (1992). Sevilla fue la clave: república, alzamiento, Guerra Civil (1931-1939). Castillejo, pp. 251-252
Са снежня 1936 года знаходзіўся на пасадзе начальніка штаба Паўднёвай арміі нацыяналістаўJuan Ortiz Villalba, Del golpe militar a la guerra civil. Sevilla 1936, 3.ª ed., Sevilla, rd editores, 2006, p. 247., якую займаў да канца грамадзянскай вайны ў ІспанііCarlos Engel Masoliver (2000). Historia de las divisiones del Ejército nacional, Almena Ediciones, pág. 193.
Пры ўрадзе Франка быў ваенным губернатарам Кампа-дэ-Гібралтара, генерал-капітанам Балеарскіх астравоў і начальнікам Цэнтральнага генеральнага штаба, даслужыўшыся да звання генерал-лейтэнанта"Ha muerto el general Cuesta Monereo", ABC, pág. 14 (8 de octubre de 1981).
Памёр у Мадрыдзе, пахаваны ў Севільі"Ha muerto el general Cuesta Monereo", ABC, pág. 14 (8 de octubre de 1981).
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Генералы Іспаніі