Дарыя Кінзер (; 29 мая 1989, Ашафенбург, Германія) — харвацкая спявачка.

Біяграфія Маці спявачкі — харватка, бацька — немец. У цяперашні час пражывае і вучыцца ў Вене, Аўстрыя. Дарыя прадстаўляла Харватыю на Еўрабачанні 2011 ў Дзюсельдорфе. 5 сакавіка 2011 года спявачка выйграла нацыянальны адбор з песняй «Break a Leg» (пажаданне поспеху, «ні пуха ні пяра»), якую напісаў вядомы харвацкі кампазітар, удзельнік гкрта «Colonia» Барыс Джурджэвіч. Аднак пазней стала вядома, што назву песні змянілі, і Дарыя паехала на конкурс з песняй «Celebrate». Спявачка выступіла ў першым паўфінале, але атрымала недастаткова падтрымкі з боку еўрапейскіх тэлегледачоў і не прайшла ў фінал песеннага конкурсу. Разам са спявачкай выступаў расійскі ілюзіяніст Сяргей Варанцоў, які паказаў трук з яе імгненным пераапрананнем.

Спасылка Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2011 Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Харватыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта