Абульгасан Алібаба аглы Алекперзадэ (; 12.3.1906, с. Баскал, Азербайджан — 1986) — азербайджанскі пісьменнік. Народны пісьменнік Азербайджана (1979).

Скончыў Бакінскі педагагічны інстытут (1932). Раманы «Свет разбураецца» (1933), «Бастыёны дружбы» (кн. 1—4, 1950—70), «Садагат» (1979) і інш. сюжэтна звязаны з падзеямі рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Аўтар сатырычнай аповесці «Унукі старой Тамашы» (ч. 1—З, 1957—69), шматлікіх апавяданняў.

Беларускія пераклады Унукі старай Тамашы / А. Абульгасан. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, 1962. — 109, с.

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Азербайджана