Аляксандр Лаўрэнцьевіч Чаканоўскі (, г. Крамянец, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — ) — даследчык Сібіры.

Біяграфічныя звесткі Вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага і мінералагічным аддзяленні Тартускага ўніверсітэтаў. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў сасланы ў Сібір. Па даручэнні Сібірскага аддзела Рускага геаграфічнага таварыства ў 1869—1871 правёў геалагічныя даследаванні на поўдні Іркуцкай губерні. Сабраў першыя дакладныя звесткі па геалогіі рэгіёна р. Ніжняя Тунгуска (1873), ніжняга цячэння р. Лена і р. Алянёк. На Ніжняй Тунгусцы адкрыў радовішча каменнага вугалю і графіту. У 1876 яму дазволена пераехаць у Пецярбург, дзе ён пачаў апрацоўку сабраных матэрыялаў.

Ушанаванне памяці Імем Чаканоўскага названы адкрыты ім краж паміж рэкамі Лена і Алянёк, горад у Іркуцкай вобласці і шэраг выкапнёвых раслін.

Літаратура Wójcik Z. Aleksander Czekanowski: szkice o ludziach, nauce i przygodzie na Syberii. — Lublin: Wydawnictwo Lubelskie, 1982.

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў