Сямён Пейсахавіч (Паўлавіч) Школьнікаў (4 (17) кастрычніка 1901, — ) — беларускі мастак-грымёр. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і тэатральнага грымёра. З 1915 года дапамагаў у працы бацьку. З 1921 года працаваў грымёрам у тэатрах г. Магілёва, потым — г. Энгельса (Саратаўская вобласць, РСФСР), з 1944 да 1971 гг. — у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага (цяпер — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага). У 1923—1930 гг. вучыўся жывапісу ў Ю. Пэна ў г. Віцебску, спрабаваў сябе ў скульптуры. З 1960 года да сваёй смерці выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Найбольш вядомыя работы С. П. Школьнікава: партрэтны грым Леніна для акцёраў П. С. Малчанава і А. А. Даброціна (спектаклі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага «Крамлёўскія куранты» М. Ф. Пагодзіна (1956) і «Шостага ліпеня» М. П. Шатрова (1966) і А. М. Генералава (оперны спектакль ДАВТа БССР «Кастрычнік» В. Мурадэлі, 1965); партрэтны грым Перазвонава для М. Ф. Астангава (спектакль Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага «Чорныя путшкі» М. Ф. Пагодзіна, [1970-я гг.]) і інш.
Бібліяграфія «Искусство грима» (г. Мінск, 1962), «Грим: учебное пособие для театральных учебных заведений» (г. Мінск, 1969), «Причёски, головные уборы и украшения для сцены: учебное пособие для студентов театральных учебных заведений» (г. Мінск, 1975), «Основы сценического грима: учебное пособие для театральных учебных заведений» (г. Мінск, 1976); «Historialliset päähineet, kampaukset ja koru» («Гістарычныя галаўныя ўборы, прычоскі і ўпрыгожанні») (г. Хельсінкі, 1984).
Літаратура Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1987. — Т. 5 : Скамарохі — Яшчур. — С. 576. Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя : У 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] — Мінск : БелЭн, 2003. — Т. 2 : Лабанок — Яшчур. — С. 534.