Тангу́н () — паводле карэйскіх легенд і паданняў, родапачынальнік карэйцаў, заснавальнік дзяржавы Часон (Старажытны Часон).

Сярод міфаў пра Тангуна най боль пашырана версія з твора XIII стагоддзя «Самгук юса». Паводле яе Тангун — сын небажыхара Хвануна і мядзведзіцы, якая ператравырлася ў прыгожую жанчыну. Легендарная дата пачатку праўлення Тангуна 2333 год да н.э. прынята ў Рэспубліцы Карэя як пачатак адліку эры летазлічэння. У 1993 годзе ў КНДР абвешчана, што каля Пхеньяна знойдзена грабніца з рэшткамі Тангуна.

Міф пра Тангуна аказаў вялікі ўплыў на карэйскую культуру. Многія паэты і мастакі ўвасобілі яго вобраз у сваіх творах.

Зноскі

Літаратура

Носкова Н. Г. Миф о Тангуне в южнокорейской историографии // Вестник Томского государственного университета. История. 2015. № 2(34).

Спасылкі

Катэгорыя:Міфічныя персанажы Катэгорыя:Кіраўнікі Карэі