Аўгуста Перэс Гармендыя (; 1899 — 1936) — іспанскі афіцэр, які вызначыўся ў пачатку грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
Біяграфія Паходзіў з Навары.
На момант ліпеньскага паўстання 1936 года ўзначальваў Генеральны штаб у Сан-Себасцьяне. Захаваў лаяльнасць уладам і выступіў супраць мяцежнікаўMichael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 347.
21 ліпеня на чале калоны ў 60 машын выехаў у напрамку Віторыі, для падаўлення атрадаў падпалкоўніка Каміла Алонса Вега. Аднак па дарозе затрымаўся, каб ліквідаваць групу паўстанцаў у казармах Лаёла. Пасля накіраваўся ў Эйбар для пераўзбраення і збору добраахвотнікаў.
22 ліпеня вярнуўся ў Сан-Себасцьян і да наступнага дня ліквідаваў атрады мяцежнікаў. Затым калона накіравалася на фронт з місіяй працягнуць рух на Віторыю і аднавіць кантроль над правінцыяй Алава.
Аднак 28 ліпеня Перэс Гармендыя быў цяжка паранены і захоплены варожымі сіламі. Яго перавялі ў Памплону, дзе афіцэр памёр праз некалькі дзёнMichael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 347 ад гангрэныHugh Thomas (2001). The Spanish Civil War, Penguin Books, pág. 364.
Крыніцы
Спасылкі Enciclopedia Bernardo Estornés Lasa Verano y revolución. La Guerra Civil en Guipúzcoa, Diputación Foral de Guipúzcoa.
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы)Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі