Хранічны танзілі́т — доўгатэрміновае інфекцыйна-алергічнае захворванее арганізма з мясцовым запаленнем глотачных міндалін (пераважна паднябенных).

Узбуджальнікі танзіліту: гемалітычны стрэптакок групы А (S. pyogenes), стафілакокі (S. aureus), вірусы, грыбкі. У патагенезе хранічнага танзіліту маюць значэнне ўзаемна звязаныя працэсы фарміравання хранічнага запаленчага ачага ў паднябенных міндалінах і рэакцыі арганізма ў выглядзе парушэнняў у аддаленых органах і сістэмах (пашкоджанні сэрца, рэўматызм, сепсіс і іншыя), змены функцыянавання арганізма ў цэлым.

Вылучаюць танзіліт: кампенсаваны (пачырваненне і рубцовыя змены міндалін, гнойныя пробкі, пачырваненне і патаўшчэнне нёбных дужак, павелічэнне і балючасць падсківічных і шыйных лімфатычных вузлоў, боль, сухасць, непрыемны пах з рота і іншыя); дэкампенсаваны (частыя абвастрэнні, узнікненне абсцэсаў каля міндалін, субфебрыльная тэмпература цела і іншыя).

Развіццю хранічнага танзіліту спрыяюць эндагенныя (парушэнне насавога дыхання пры скрыўленні перагародкі носа, адэноідах, хранічных рынітах, хранічныя запаленчых працэсах суседніх абласцей, рынасінусіты, запаленчыя захворванні зубоў і дзёсен, вегетатыўная дысфункцыя, алергія) і экзагенныя (агульнае і мясцовае пераахаладжэнне, нерацыянальнае харчаванне, недахоп вітамінаў групы B, неспрыяльныя ўмовы працы і побыту, прафесійныя і бытавыя забруджанні паветра) фактары.

Лячэнне тэрапеўтычнае і хірургічнае (танзілектамія).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Хронический тонзиллит. Клинические рекомендации // Министерство здравоохранения Российской Федерации

Катэгорыя:Захворванні ЛОР-органаў