Беларускае Культурнае Таварыства «Грунвальд» — добраахвотная грамадская арганізацыя беларусаў Эстоніі.

Гісторыя Таварыства было зарэгістравана пры Эстонскім фондзе культуры ў студзені 1990 г. інжынерам Эстонскага тэатра драмы Валерыем Чыжыкам. Тады ж тыражом 25 000 асобнікаў быў апублікаваны першы нумар інфармацыйнага бюлетэня «Грунвальд». Мэтай выдання было «даць максімум інфармацыі беларусам Эстоніі аб падзеях у Беларусі, садзейнічаць нацыянальна-культурнаму адраджэнню, дапамагчы ў вывучэнні беларускай мовы». У далейшым меркавалася павялічыць у два разы тыраж і выпускаць бюлетэнь двойчы на месяц.

У інтэрв'ю газеце «Савецкая Эстонія» Чыжык адзначаў, што Таварыства працавала «ў самым цесным кантакце» з Народным фронтам, Саюзам пісьменнікаў, Саюзам кінематаграфістаў, ТБМ, Купалаўскім тэатрам, вядомымі гісторыкамі і пісьменнікамі. Прадстаўнікі Таварыства, па словах Чыжыка, удзельнічалі у мерапрыемствах Народнага фронту, у тым ліку Чарнобыльскім шляху. планавала наладзіць сувязь паміж беларусамі ў розных гарадах Эстоніі, а таксама ўстанавіць сувязі з суайчыннікамі за мяжойПельс Р. «Грунвальд» — газета на белорусском языке // Советская Эстония. № 25 (31.01.1990). С. 4..

26 красавіка 1990 г., у гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, Таварыства арганізавала акцыю «гадзіна нацыянальнага трауру» на Ратушнай плошчы ТалінаВалуй Л. Беларусь на кресте! // Советская Эстония. № 97 (26.04.1990). С. 3..

У кастрычніку 1990 г. Таварыства надрукавала тыражом 27 500 асобнікаў скарочаную версію брашуры «Кароткі агляд гісторыі Беларусі для беларускіх дадатковых школ», выпушчанай у 1968 г. у ЗШАКароткі агляд гісторыі Беларусі для беларускіх дапаўняльных школ. Улажыў П. Рагач. Кліўленд — Нью-Ёрк — Талін, 1990. — 94 с.. Сродкі ад яе рэалізацыі планавалася перадаць дзецям Беларусі і Расіі, якія пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі, а таксама дзіцячым арганізацыям ЭстонііСоветская Эстония. № 234 (11.10.1990). С. 4..

Таварыства налічвала каля 100 сталых чальцоўСамодеятельные общественные и политические организации и движения в СССР. М., 1992. С. 114..

Зноскі

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Эстоніі Катэгорыя:Культура Таліна Катэгорыя:1990 год у Эстоніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе