Джон Говард Карпентэр (; ) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінакампазітар. На працягу амаль саракагадовай кінакар’еры Карпентэр зняў шэраг фільмаў у жанрах жахаў і навуковай фантастыкі, некаторыя з якіх атрымалі сусветнае прызнанне і культавы статус. Будучы незалежным рэжысёрам, ён зняў свой першы поўнаметражны фільм «Цёмная зорка» ў 1974 годзе, калі яму было ўсяго 25 гадоў. Праз два гады ён зняў баявік «Напад на 13-ы ўчастак». Яшчэ праз два гады, у 1978 годзе, выйшаў фільм жахаў «Хэлаўін», ён меў вялікі касавы поспех, а таксама вельмі станоўчыя водгукі крытыкаў. Пасля гэтага Джон Карпентэр пачаў лічыцца адным з самых прыбытковых рэжысёраў і пачалася яго кар’ера ў Галівудзе.
Фільмы Карпентэра часта былі малабюджэтнымі, яны вылучаюцца адсутнасцю вынаходніцтваў у аператарскай працы, а таксама мінімалістычнай музыкай, якую Карпентэр напісаў сам да пераважнай большасці сваіх фільмаў. За музыку да фільма «Вампіры» ён атрымаў прэмію «Сатурн» у 1999 годзе. Яго стыль і ўплыў на жанр паслужылі таму, што рэжысёр атрымаў статус «майстра жахаў». Яго музыка аказала вялікі ўплыў на фарміраванне жанру сінтвейв.
Сёння многія з яго фільмаў сталі эталонамі фільмаў жахаў і навуковай фантастыкі, у тым ліку «Туман», «Уцёкі з Нью-Ёрка», «Нешта», «Крысцін», «Вялікі перапалох у маленькім Кітаі», «Чужыя сярод нас» і «У пашчы вар’яцтва».
Таксама стварае музыку, якая не з'яўляецца саўндтрэкамі. Гэтая музыка запісваецца пераважна ў супрацоўніцтве з яго сынам Кодзі Карпентэрам і хросным сынам Дэніелам Дэвісам.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Lost Themes (2015, разам з Кодзі Карпентэрам і Дэніелам Дэвісам) Lost Themes II (2016, разам з Кодзі Карпентэрам і Дэніелам Дэвісам) Lost Themes III: Alive After Death (2021, разам з Кодзі Карпентэрам і Дэніелам Дэвісам) Lost Themes IV: Noir (2024, разам з Кодзі Карпентэрам і Дэніелам Дэвісам) Cathedral (2026, разам з Кодзі Карпентэрам і Дэніелам Дэвісам; саўндтрэк да аднайменнага графічнага рамана)
Саўндтрэкі
Зноскі
Катэгорыя:Кінакампазітары ЗША Катэгорыя:Рэжысёры ЗША Катэгорыя:Рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Рэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінапрадзюсары ЗША Катэгорыя:Гітарысты ЗША