Экстрэмісцкае фарміраванне () — юрыдычны статус, які прысвойваецца ў Беларусі групам грамадзян з ліку апанентаў рэжыму Лукашэнкі для іх палітычнага пераследу. Паняцце было замацавана ў законе «Аб процідзеянні экстрэмізму», змены да якога Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 мая 2021 года. У ім экстрэмісцкае фарміраванне вызначаецца як група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць або аказвае садзейнічанне такой дзейнасці ці яе фінансаванне.
Захады па «супрацьдзеянні экстрэмізму» накіраваны на падаўленне пратэстнага руху ў Беларусі, які ўзнік на адказ на фальсіфікацыю рэжымам Лукашэнкі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Станам на студзень 2024 года ў Беларусі было 174 «экстрэмісцкія фармаванні», з якіх 62 з іх атрымалі такі статус у 2023 годзе. У большасці выпадкаў гэта незалежныя СМІ, тэлеграм-каналы (і акаўнты ў іншых сацсетках) пратэсных ініцыятыў, некамерцыйных арганізацый і да таго падобнае. Станам на кастрычнік 2024 года ў «Пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» значыліся 243 «экстрэмісцкія фармаванні»О мерах противодействия экстремизму и реабилитации нацизма.
Выданні, прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі»
NEXTA (2021) БелаПАН (рашэнне прынятае 1 лістапада 2021 года) тэлеканал «Белсат» (3 лістапада 2021 года) радыё «Свабода» (23 снежня 2021 года) «Наша ніва» (14 студзеня 2022 года) «Бобруйск Online» (22 лютага 2022 года) Беларусь галаўнога мозгу (18 красавіка 2022) «Флагшток» (29 красавіка 2022 года) kyky.org (6 траўня 2022 года) «Честная газета» (20 траўня 2022 года) «Еўрарадыё» (20 ліпеня 2022 года) «Хартыя’97» (30 жніўня 2022 года) Hrodna.life (11 лістапада 2022 года) самавольнае выданне «Вестники» (9 снежня 2022 года) «Маланка Медиа» (15 лютага 2023 года) «Брестская газета» (28 лютага 2023 года) «MOST Media» (17 траўня 2023 года) homeldays.org («Штодзень Гомель») (23 траўня 2023 года) тэлеграм-канал «Инсайдер» (29 траўня 2023 года) «Зеркало» (9 чэрвеня 2023 года) Zerkalo.io (чэрвень 2023) тэлекампанія «Ранак» у Светлагорску (5 верасня 2023 года) «Беларусь за МКАДам» (13 кастрычніка 2023 года) Трыбуна (снежань 2023) Беларускае Радыё Рацыя (2024) Это Минск, детка (2024) Беларуская рэдакцыя Deutsche Welle (29 красавіка 2024) «Новы Час» (2026) Reform.news (28 красавіка 2026)
Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі Катэгорыя:2021 год у Беларусі