Рыкарда Серадор Сантэс (; 1877 — 23 студзеня 1943) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант.

Біяграфія Паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, працягваючы сямейную дынастыю ваенных. У час Рыфскай вайны камандаваў падраздзяленнем рэгулярных войск Афрыканскай арміі.

У 1932 годзе прыняў удзел у СанхурхадзеHugh Thomas (1976). La Guerra Civil Española, Ed. Grijalbo, pág. 432, няўдалай спробе дзяржаўнага перавароту пад кіраўніцтвам генерала Хасэ Санхурха. Быў асуджаны і сасланы ў турму Віла-Сіснерас (цяпер Заходняя Сахара). У канцы 1932 года збег разам з іншымі ўдзельнікамі СанхурхадыIgnacio Martín Jiménez (2010). La guerra civil en Valladolid, 1936-1939: amaneceres ensangrentados, pág. 70. Пры ўрадзе Алехандра Леру амніставаны, вярнуўся ў армію і быў прызначаны ў Вальядалід, штаб-кватэру VII ваеннай акругі.

Далучыўся да ліпеньскага путча 1936 года, які прывёў да грамадзянскай вайны ў Іспаніі, з’яўляючыся адным з арганізатараў паўстання ў ВальядалідзеIgnacio Martín Jiménez (2010). La guerra civil en Valladolid, 1936-1939: amaneceres ensangrentados, pág. 70.

Адзначыўся ў бітвы пры Гвадараме, паспяхова разграміўшы войскі праціўнікаIgnacio Martín Jiménez (2010). La guerra civil en Valladolid, 1936-1939: amaneceres ensangrentados, pág. 359Hugh Thomas (1976). La Guerra Civil Española, Ed. Grijalbo, pág. 432.

У канцы 1936 года ўзначаліў дывізію «Авіла», потым — 71-ю дывізію. Далей стаў начальнікам групы дывізій Гвадарама—СамасьераCarlos Engel (2000). Historia de las divisiones del ejército nacional, Ed. Almena, pág. 206.

8 студзеня 1937 года атрымаў званне брыгаднага генералаClyde L. Clark (1950). The Evolution of the Franco Regime, pág. 452, 23 лютага 1939 года — генерала дывізіі.

У жніўні 1939 года быў прызначаны генерал-капітанам Канарскіх астравоў, на гэтай пасадзе знаходзіўся да сваёй смерці 23 студзеня 1943 годаJuan Arencibia de Torres (1994). Canarias y los militares: un siglo de historia, pág. 216. Незадоўга да гэтага Серадору было прысвоена званне генерал-лейтэнантаJuan Arencibia de Torres (1994). Canarias y los militares: un siglo de historia, pág. 233.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Генералы Іспаніі