Вольга Мікалаеўна Жук (нар. 18 кастрычніка 1978, г. Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзілася 18 кастрычніка 1978 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства»; прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Працавала эканамістам Беларускага шыннага камбіната «Белшына»; галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, начальнікам упраўлення эканомікі, намеснікам старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Бабруйскай-Ленінскай акругі № 78. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства эканомікі  Рэспублікі Беларусь, Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, юбілейным медалём «100 год беларускім эканамічным органам».

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання