Чэнь Басянь (; 503—559) — заснавальнік і першы імператар кітайскай дынастыі Чэнь, чацвёртай з Паўднёвых дынастый.
Біяграфія Быў генералам на службе Лян. Удзельнічаў у падаўленні паўстання пад правадырствам Хоу Цзіна. У 557 годзе зрынуў імператара і заснаваў новую дынастыю — Чэнь. У 559 годзе, пасля яго смерці, трон атрымаў у спадчыну яго пляменнік Чэнь Цянь.
Дэвіз праўлення
Юндзін (永定) 557—559
Літаратура
Кніга Чэнь, тт. 1, 2 Гісторыя Паўднёвых дынастый, т. 9 Цзы чжы тун цзянь, тт. 158, 159, 161, 162, 163, 164, 165, 166, 167