Віктар Юджын Рэнуарт-малодшы (; нар. 26 лістапада 1949) — чатырохзоркавы генерал ВПС ЗША ў адстаўцы, быў начальнікам Паўночнага камандавання ЗША і Камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі (2007—2010)NORAD move raises security concerns The Washington Times, 27 March 2009. Retrieved 1 April 2011.

Біяграфія Скончыў Універсітэт Індыяны.

На ваеннай службе з 1971 года. Камандаваў знішчальнай эскадрылляй, групай падтрымкі, знішчальным крылом і зводным крылом. У час вайны ў Персідскім заліве ўзначальваў 76-ю знішчальную эскадрыллю. У ходзе Баснійскага канфлікту працаваў у якасці дырэктара па планах Цэнтра аб’яднаных паветраных аперацый НАТА.

Потым камандаваў Аб’яднанай аператыўнай групай — Паўднёва-Заходняя Азія і 9-й паветрана-касмічнай экспедыцыйнай аператыўнай групай — Паўднёва-Заходняя Азія. Служыў дырэктарам па аперацыях у штаб-кватэры Цэнтральнага камандавання ЗША. У гады Іракскай вайны кіраваў планаваннем і выкананнем усіх баявых дзеянняў, гуманітарнай дапамогі і аперацый па рэканструкцыі. Далей займаў пасаду намесніка камандуючага Ціхаакіянскімі ВПС.

Затым працаваў дырэктарам па стратэгічных планах і палітыцы Аб’яднанага штаба і старэйшым ваенным памочнікам міністра абароны. У канцы 2000-х займаў адначасова пасады кіраўніка Паўночнага камандавання ЗША і Камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі.

У адстаўцы з 1 ліпеня 2010. За гады службы налётаў больш за 3800 гадзін. Меў 60 баявых вылетаў. Асвоіў самалёты T-37, T-38, AT-38, A-10, F-16, F-15, C-130 / HC-130 і HH-60.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу ва Узброеных сілах» (ЗША) Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Міністэрства абароны ЗША «За выдатную службу» Катэгорыя:Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША) Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі Катэгорыя:Лётчыкі ЗША Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Генералы ЗША