Марыя Барбара Тапо́льская, сапраўднае Пяховяк (, нар. ) — польскі гісторык, доктар габілітаваны гуманітарных навук (1983)Prof. dr hab. Maria Barbara Piechowiak (Topolska) // Polish Science = Nauka Polska, прафесар (2003).
Біяграфія Нарадзілася ў мястэчку Казмінак (Велікапольскае ваяводства, Польшча). У 1960 годзе скончыла гістарычны факультэт Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. У 1973—1976 гадах ад’юнкт пры Вышэйшай педагагічнай школе пры ўніверсітэце ў Познані, выкладала гісторыю Расіі. З 1978 года працавала ў Аддзяленні па вывучэнні замежнай Палоніі ў Познані (з 1992 года Аддзяленне па вывучэнні нацыянальнасцей Польскай акадэміі навук). З 1997 года — надзвычайны прафесар Інстытута гісторыі Вышэйшай педагагічнай школы (з 2001 года Зялёнагурскі ўніверсітэт) ў Зялёнай Гуры.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па гісторыі культуры літоўскіх і беларускіх зямель XV—XX стагоддзях, гісторыі Вялікай Польшчы, праблемах этнічнай гісторыі, культуры польскай эміграцыі, па гістарыяграфіі гісторыі ўсходніх зямель Польшчы. Аўтар манаграфіі па гісторыі Шклоўскага маёнтка XVII—XVIII стагоддзях, гісторыі кніг Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях, артыкулаў па культурнай і эканамічнай гісторыі беларускіх зямель феадальнага часу.
Сярод апублікаваных прац: Dobra szkłowskie na Białorusi Wschodniej w XVII i XVIII wieku, Warszawa 1969; Czytelnik i książka w Wielkim Księstwie Litewskim w dobie Renesansu i Baroku, Wrocław 1984; Przemiany zachodnioeuropejskiego pogranicza kulturowego pomiędzy Bugiem a Dżwiną i Dnieprem (polsko-litewsko-białorusko-ukraińskie losy od XV—XX wieku), Uniwersytet Zielona Góra 2009; «Historia wspólna czy rozdzielna». Polacy, Litwini, Białorusini, Ukraińcy w ich dziejowym stosunku (XV—XX w.), Oficyna Wydawnicza Kucharski, Toruń 2015; Zapomniane dziedzictwo kulturowe na wschodzie Europy od XV do XX wieku, Oficyna Wydawnicza Uniwersytetu Zielonogórskiego, Zielona Góra 2005, 151 p.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Prof. dr hab. Maria Barbara Piechowiak (Topolska) // Polish Science = Nauka Polska
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Польшчы