Алег Аляксеевіч Кузьмін (нар. 16 лістапада 1972, в. Гічыцы, Івацэвіцкі раён) — беларускі настаўнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 16 лістапада 1972 года ў в. Гічыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура»; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Менеджар у сістэме адукацыі».
Працаваў настаўнікам пачатковых класаў, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Івацэвіцкага раёна, дырэктарам Яглевіцкай сярэдняй школы, сярэдняй школы № 3 г. Івацэвічы.
Выбіраўся дэпутатам Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.
Член партыі «Белая Русь».
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Івацэвіцкай акругі № 11. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.
Узнагароды Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падзячным пісьмом Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта, Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў, граматамі і падзякамі аддзела па адукацыі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта, ганаровай граматай прэзідыума Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, граматамі і падзякамі Івацэвіцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Сям’я Жанаты, мае дзвюх дачок.
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання