Даніэла Марціновіч, вядомая як Даніэла (; 15 ліпеня 1971, Спліт, Югаславія) — харвацкая поп-спявачка.
Нарадзілася ў горадзе Спліт, бацька Даніэлы быў мясніком. Яе сястра — Ізабэла Марціновіч — таксама стала поп-спявачкай, у прыватнасці, была ўдзельніцай гурта Stijene Sestra Danijele Martinović prokomentirala je njezinog novog dečka koji je javnosti posebno zanimljiv zbog svog izgleda i zanimanja! // Showbuzz.
У дзяцінстве была ўдзельніцай ансамбля «Дамінік» 'IMALA SAM 0 PRODANIH KARATA': Danijela Martinović se prisjetila teških početaka, spomenula i Magazin // Scena пры царкве Св. Дамініка ў Спліце. Ва ўзросце 17 гадоў выступала на разагрэве ў спевака Віцэ Вукава. У 1991—1996 гадах — удзельніца гурта Magazin, пасля чаго пачала сольную кар’еру . У складзе Magazin брала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне-1995, дзе гурт і акадэмічная спявачка Лідзія Харват-Дунько занялі 6-е месца.
У 1998 годзе з песняй «Neka mi ne svane» выйграла конкурс «Дора» і тым самым адабралася на Еўрабачанне-1998, дзе заняла 5-е месца. Была адным з першых удзельнікаў «Еўрабачання», якія змянілі касцюм падчас выступуPrisjetili smo se naših najvećih uspjeha na Eurosongu, ali i teških razočarenja koja bi i sami izvođači htjeli zaboraviti // tportal .
За гады кар’еры выпусціла каля дзясятка студыйных альбомаў, сярод якіх альбом калядных песень і альбом песень Джорджа Наўковіча. Апроч музычнай творчасці з’яўляецца аўтарам некалькіх кнігDanijela Martinović želi da djeca vjeruju u anđele // 24 sataDanijela Martinović predstavila knjigu uz najdraže: Pjevačicu podržali mama i novi dečko // Srđan Sandić, Tamara Franjić, Gloria .
З 2019 года ўваходзіць у склад журы шоу Zvijazde pjevaju Poput holivudske dive! Danijela otvorila novu sezonu ‘Zvijezde pjevaju‘ u velikom stilu // Dorotea Paponja, Gloria .
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы 1996 — Zovem te ja 1998 — To malo ljubavi 1999 — I po svjetlu i po mraku 2001 — Pleši sa mnom 2003 — Božić s Danijelom 2005 — Oaza 2006 — Canta y baila con Danijela 2008 — Nek živi ljubav 2011 — Unikat
Спасылкі Біяграфія на сайце газеты Večernji list
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Харватыі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў