«Барскія канфедэраты» (, ) — празаічная драма на французскай мове ў 5 актах, напісаная Адамам Міцкевічам у 1835—1836 гадах для парыжскай сцэны[* Міцкевіч Адам].

Драма складалася з пяці актаў, але захаваліся толькі два першыя акты. Захаваныя I і II акты былі апублікаваны пасмяротна сынам паэта Уладзіславам Міцкевічам у: «Drames polonаіs», Parіs 1867 і «Melanges posthumes», Parіs 1872. польская вершаваны пераклад аўтарства Аўгуста Алізароўскага ўпершыню быў прадстаўлены ў Кракаве 1 студзеня 1872. Сярод празаічных перакладчыкаў драмы на польскую мову: Пётр Хмялёўскі, Юзаф Каленбах, Ян Каспровіч і Артур Гурскі.

У драме прадстаўлены эпізод Барскай канфедэрацыі з 1772 года: захоп Вавеля атрадам канфедэратаў пад камандаваннем французскага палкоўніка Клода Габрыэля дэ Шуазі. Таксама Міцкевіч свабодна ўводзіць у дзеянне драмы вобразы Казіміра Пуласкага і ксяндза Марка Яндаловіча. Сюжэт гэтай драмы точыцца вакол інтрыгі двух персанажаў: ваяводы (спрыяў канфедэрам канфедэратаў) і яго дачкі — графіні, якая была каханнем юнацтва Пуласкага.

Бібліяграфія Zofia Stefanowska, Konfederaci barscy, Les confédérés de Bar, w: Literatura Polska, przegląd encyklopedyczny, Warszawa 1984, t. I, s. 466.

Спасылкі Konfederaci barscy у перакладзе Аўгуста Алізароўскага ў зборах бібліятэкі Polona Drames polonais d’Adam Mickiewicz : Les confédérés de Bar ; Jacques Jasinski ou les Deux Polognes (1867) у бібліятэцы Polona

Катэгорыя:Творы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Творы 1836 года Катэгорыя:Творы на французскай мове