Міхал Козел-Паклеўскі (1840, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вілейскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер , Мінская вобласць — , вёска Уладыкі, цяпер Вілейскі раён) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1840 годзе ў радавым маёнтку Вялікі Сэрвач Вілейскага павета, які атрымаў дзед Міхала Юзаф Каласанты Козел-Паклеўскі. Міхал быў адным з сыноў Яна Напалеона Козела-Паклеўскага і Юзэфы Толенсдорф. Яго браты Ян, Вінцэнт, Юзаф, Зянон, стрыечны брат Яўстах таксама ўдзельнічалі ў паўстанні.
У 1863 г. далучыўся да атраду паўстанцкага атраду брата Вінцэнта, які ў студзені 1863 года быў прызначаны ваенным кіраўніком роднага Вілейскага паветаPamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 394 tom 1 tom 2 Wilno 1913.. Атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага быў разгромлены пад вёскай Уладыкі. У бітве загінуў Вінцэнт і Міхал Козел-Паклеўскія, якія былі пахаваны ў брацкай магіле недалёка ад гэтай вёскі разам з іншымі загінуўшымі ў тым баі паўстанцамі. Але існуюць звесткі аб тым, што іх бацька Ян Напалеон Козел-Паклеўскі, уладальнік Сэрвачы, употай перапахаваў цела Міхала і Вінцэнта ў родным Сэрвачы, пад касцёлам, каб не знайшлі расійскія ўлады. Касцёл той у пачатку 1950-х разабралі і перавезлі ў вёску Давыдкі, пад клубСуботнік у капліцы-пахавальні Козел-Паклеўскіх.. Цяпер на месцы колішняга касцёла ў Сэрвачы знаходзіцца невялічкі пагорак, а на ім металічны крыжПа Вялейшчыне 1863 года. Выцечка турыстычная..
Зноскі
Літаратура O silach narodowych, «Niepodległość» 1867, nr 39 z 30 sierpnia Wacław Koszczyc, Wybrańcy losu, Lwów 1881 Wacław Koszczyc, Wici wyroczne, Lwów 1898 Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie — Dziennik Wileński — Wilno — 1907; 118 s. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913. Agaton Giller Historja powstania narodu polskiego w 1861—1864 r. T. 2, s. 336 Paryż 1868. Stanisław Zieliński, Bitwy i potyczki 1863—1864; na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Rapperswil, 1913. S. 282—283 . Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.
Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 103, 169—170.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1840 годзе Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Козел-Паклеўскія