Велькі Рытаў на Белых увалах () — у легендарыуме Толкіна галоўны горад Воласці (Серадзем’е). Войт Велькага Рытава, які выбіраўся на сем гадоў на Вольным кірмашы, быў адзіным сапраўдным пасадоўцам у Воласці. Падчас Вайны Пярсцёнка войтам быў Уіл Беланог, самы тоўсты хобіт Заходняй чварціны. У Велькім Рытаве таксама знаходзіўся Знадбенны дом, музей старых рэчаў, дзе нейкі час знаходзілася мітрылавая кальчуга Більба Торбінс.
Катэгорыя:Серадзем’е