Кут Хумі — у тэасофіі адзін з «настаўнікаў мудрасці», у  — адзін з «узнесеных валадароў». Першыя згадкі пра Махатму Кут Хумі належаць . Паводле яе сцверджанняў, Кут Хумі і Морыа дапамаглі ёй заснаваць Тэасофскае таварыства.

Біяграфія Расійскі індолаг пасля вывучэння творчай спадчыны Блавацкай і іншай тэасофскай літаратуры аднавіў біяграфію Кут Хумі па асобных дэталях:

Таксама Мэры К. Нэф пісала, што ў 1870-х гадах Махатма Кут Хумі быў студэнтам у Еўропе. Доктар Гуга Вернэке і прафесар расказвалі ёй пра яго прысутнасць у 1875 годзе ў Лейпцыгскім універсітэце і пра наступнае наведванне ім Цюрыха. Яна таксама сцвярджала, што многія вядомыя тэасофы меркавалі, што настаўнік К. Х. быў студэнтам Дублінскага ўніверсітэта і падчас навучання там напісаў кнігу «Сон Раваны» (англ. The Dream of Ravan), якая была апублікаваная ў чатырох нумарах Дублінскага ўніверсітэцкага часопіса.

Пазней разам з Морыям і іншымі ён кіраваў школай для адэптаў, якая прылягала да аднаго з кляштараў у Тыбеце. Махатмы ўспрымаліся як перадавыя адэпты, якія валодаюць звышчалавечымі сіламі. Яны не падначальваліся ані манастыру, ані яго правілам, але мелі поўны доступ да яго бібліятэкі і рэсурсаў. 2 кастрычніка 1881 года Блавацкая пісала да Мэры Холіс Білінг, што менавіта цяпер Кут Хумі праходзіць заключны этап падрыхтоўкі, пасля чаго ён стане адным з найвышэйшых адэптаў:

Уплыў

Тэасофія Кут Хумі разам з Морыам і выступаюць як тыя, ад каго сыходзіла ініцыятыва па стварэнні Тэасофскага таварыства. А. П. Блавацкая сцвярджала, што настаўнікі Кут Хумі і Морыа цесна супрацоўнічалі з ёю ў напісанні дзвюх яе кніг: «Выкрытая Ізіда» і «Таемная дактрына» і што яна мела асабістую сустрэчу з Кут Хумі падчас сваёй паездкі ў Тыбет у 1868 г.

Сінэт, і іншыя публікавалі матэрыялы, заяўленыя як атрыманыя ад Кут Хумі. Некаторыя з яго лістоў паслужылі асноваю для кніг Сінэта «Акультны свет» і «Эзатэрычны будызм». Яны складаюць таксама аснову кнігі «Лісты Махатмаў», якая з’яўляецца зборкай лістоў Кут Хумі і Морыі, якія прысвечаныя ў асноўным пытанням тэасофскага вучэння і кіравання Тэасофскім таварыствам.

Вучэнне ўзнесеных валадароў Вучэнне ўзнесеных валадароў адносіцца даследнікамі новых рэлігійных рухаў да тэасофскай традыцыі. Згодна з Вучэннем, Кут Хумі дасягнуў узнясення пад канец XIX ст. і больш не мае патрэбы ва ўвасабленні. Апісваецца шэраг увасабленняў, якія папярэднічалі яго ўзнясенню. Сярод іх Піфагор, , Францыск Асізскі, Шах Джахан. Пасланні ад імя Кут Хумі публікавалі такія прадстаўнікі Вучэння, як Э. Профэт, .

Згодна з Вучэннем, з сямі асноўных боскіх якасцяў Кут Хумі дасканала авалодаў якасцю мудрасці Бога. У вучэнні ён характарызуецца як уладар-псіхолаг, які асабліва дасведчаны ў хітраспляценнях чалавечай душы, і нярэдка гэтая тэма прасочваецца і ў пасланнях.

Палеміка пра існаванне

Сведчанняў відавочцаў Як і Морыа, Кут Хумі даволі часта вандраваў, і шмат хто з членаў Тэасофскага таварыства заяўлялі, што мелі сустрэчу з ім.

Вучань Кут Хумі сведчыў:

Адносна месца пражывання К. Х. палкоўнік Олькат у 1881 г. пісаў Юму наступнае:

Таксама пісала, што ўпершыню ўбачыла Кут Хумі ў відзежы 30 чэрвеня 1885 года, калі ёй было 15 гадоў. Бейлі сцвярджала, што ён з’явіўся перад ёю як чалавек нееўрапейскай нацыянальнасці, у турбане, апрануты ў еўрапейскі строй. Спачатку яна меркавала, што гэта быў Ісус, пакуль праз гады, убачыўшы выявы Кут Хумі ў Тэасофскім таварыстве, не пазнала ў ім свайго наведвальніка.

Меркаванні скептыкаў Шэраг даследнікаў адзначаюць, што занадта мала неаспрэчных доказаў таго, што Махатмы Блавацкай калі-небудзь існавалі.

Таксама скептыкі паказваюць на пэўныя неадпаведнасці ў апісанні асобы Кут Хумі. Так прыходзіць да высновы, што Кут Хумі не валодаў некаторымі мовамі, якімі мусіў валодаць згодна з яго біяграфіяй, а менавіта: нямецкай і хіндзі.

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі Лісты Махатмаў (рус.) Пасланні ад імя Кут Хумі (у дзейнасці Марка і Элізабэт Профэт) (англ.) Пасланні ад імя Кут Хумі (у дзейнасці Т. Мікушынай) (руск.)

Катэгорыя:Тэасофія Катэгорыя:Нью-эйдж