Наступленне на Дамасак — эпізод ваеннага супрацьстаяння афрыканскіх дзяржаў з Бока Харам.

Сітуацыя 24 лістапада 2014 года горад Дамасак, размешчаны на мяжы Нігерыі з Нігерам, захапілі ісламісты з групоўкі Бока Харам. 8 сакавіка 2015 года, за дзень да таго, як арганізацыя абвясціла аб сваёй адданасці ІДІЛ, арміі Чада і Нігера перасеклі мост Дутчы недалёка ад Дыфы і пачалі наступленне на тэрыторыі, якія ўтрымліваліся джыхадзістамі. Падчас аперацыі ў раёне Боса і Дырама вайскоўцы перасеклі мяжу.

Ход баёў 9 сакавіка салдаты Чада і Нігера рушылі на горад Дамасак, дзе ісламісты размяшчалі сіламі ў 500 чалавекClaire Meynial, Nigeria : à Damasak, à la poursuite de Boko Haram , Le Point, 1 avril 2015.. Ля ляснога масіву войскі сутыкнуліся з моцным супрацівам джыхадзістаў, з-за чаго іх прасоўванне праходзіла павольна. Агенцтва AFP паведаміла, што, па даных крыніцы ў службах бяспекі Чада, страты Бока Харам склалі каля 200 чалавек забітымі. Войскі Чада страцілі 10 байцоў забітымі і як мінімум 20 параненымі. У Reuters заяўлялі пра пяць забітых жаўнераў УС Нігера .

У самым Дамасаку ў баевікоў была велізарная колькасць палонных: ад 400 да 500 жанчын і дзяцей. Аднак вызваліць іх не ўдалося. Каля пяцідзесяці чалавек былі забітыя, астатніх джыхадзісты забралі з сабой пры адступленні.

Раніцай 17 сакавіка кантынгент у складзе 1500 байцоў (1000 чадскіх і 500 нігерскіх вайскоўцаў) пачаў штурм горада. Праз сем гадзін населены пункт быў узяты.

Як паведаміў палкоўнік нігерскай арміі Мустафа Ледру, у выніку наступулення загінула 228 баевікоў і 1 вайсковец УС Нігера (яшчэ 8 параненыя).

Наступствы 20 сакавіка салдаты знайшлі брацкую магілу на поўнач ад Дамасака, у якой знаходзіліся каля сотні целаў, у тым ліку старых, жанчын і дзяцей. У наступныя дні былі выяўленыя і іншыя целы, у прыватнасці, у рэчышчы ракі Дамасак. Масавыя забойствы адбыліся ў студзені. Усяго баевікамі забіта 400 чалавек.

Крыніцы

Спасылкі Відэа Offensive du Niger et du Tchad : "L’objectif est de nettoyer le nord-est du Nigeria de Boko Haram", France 24, 9 mars 2015. Chad and Niger troops retake Nigerian town from Boko Haram, Reuters, 19 mars 2015. Boko Haram Abductions and Massacre in Damasak, Nigeria, Human Right Watch, 29 mars 2016.

Фатаграфіі Boko Haram : une centaine de corps découverts dans une fosse commune à Damasak, photographies de l'agence Reuters.

Катэгорыя:Контртэрарыстычныя аперацыі Катэгорыя:Сакавік 2015 года Катэгорыя:Бітвы XXI стагоддзя