Скарбны, скарбнік — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стагоддзях. Памочнік падскарбія земскага (пасля 1596 года падскарбія вялікага літоўскага).
Скарбны меў рэзідэнцыю ў Вільні ў замку, дзе захоўваў архіў і скарб ВКЛ. У Польшчы адпаведнікам скарбнага быў кусташ каронны.
Першы вядомы скарбны — Сенька, згадваецца ў 1452 годзе. Скарбныя былі таксама ў ваяводствах і паветах, вялі перапіску наконт фінансавых пытанняў, складалі інвентары ўладанняў, якія падлягалі абкладанню падаткаміАляксандр Груша. Скарбны // С. 571..
Скарбнымі вялікімі літоўскімі былі:
Міхал Важынскі (1560) Ульрык Гозыюш (1600) Ян Монтаўт (1600) Стэфан Хжанстоўскі (1638 — 1646) Вінцэнт Мікалай Крукоўскі (1674) Андрэй Казімір Скорабагаты (1678) Геранім Сасевіч (1700) Міхал Копць (? — 1726) Ян Адахоўскі (1733 — 1738) Габрыель Кімбар (? — 1744) Антоні Важынскі (1763)
Крыніцы
Літаратура
Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.
Катэгорыя:Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага