Марцін (Мартын) Мікалаевіч Гарцінг (1785,  — 1824, ) — расійскі генерал, удзельнік вайны 1812 года.

Біяграфія У 1803 годзе з лейтэнантаў галандскай арміі прыняты на расійскую службу ў чыне падпаручніка.

У пачатку 1812 года быў кватэрмайстарам 17-й пяхотнай дывізіі, затым быў прызначаны обер-кватэрмайстрам 3-га пяхотнага корпуса і ўдзельнічаў ва ўсіх бітвах 1-й Заходняй арміі. У Барадзінскай бітве быў паранены ў нагу, але застаўся ў страі.

З 1813 года быў пры Галоўнай кватэры 1-й арміі. Удзельнічаў у бітвах пад Люцэнам, Баўцэнам, Дрэздэнам і Кульмом, дзе быў цяжка кантужаны. У «Бітве народаў» Гарцінг быў паранены ў левую руку, але застаўся ў страі. У 1814 годзе ўдзельнічаў у бітвах пад Брыенам, Ла-Рацьерам, Арсі-сюр-Обам і пры ўзяцці Парыжа.

Удзельнічаў у паходзе ў Францыю ў 1815 годзе.

30 жніўня 1815 года быў узведзены ў генерал-маёры і прызначаны генерал-кватэрмайстарам 1-й арміі.

На гэтай пасадзе служыў да смерці ад наступстваў кантузіі, атрыманай пад Кульмам.

Узнагароды 17 верасня 1814 года ўзнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені спісу Грыгаровіча — Сцяпанава) Таксама ўзнагароджаны іншымі ордэнамі Расійскай імперыі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Расійскія камандзіры Напалеонаўскіх і Рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі Барадзінскай бітвы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Генерал-маёры (Расійская імперыя)