Універсітэт імя У. М. Райса () — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Х’юстан у штаце Тэхас, ЗША.
Агульная характарыстыка Адкрыты ў 1912 годзе як Інстытут імя У. М. Райса і названы ў гонар Уільяма Марша Райса — бізнесмена, які завяшчаў усю сваю маёмасць на заснаванне вучэльні. Універсітэт знаходзіцца на кампусе плошчай 120 га, прылеглым да Х’юстанскага музейнага раёна і Тэхаскага медыцынскага цэнтра. Ён з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў з 1985 года і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Сярод выпускнікоў універсітэта тры лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.
Структура Школа інжынерыі Школа бізнесу Школа архітэктуры Школа гуманітарных навук Школа сацыяльных навук Школа музыкі Школа прыродазнаўчых навук Школа бесперапыннага навучання
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса