Ані́сій ( — завяршэнне, выкананне ці — карысць) — мужчынскае імя грэчаскага паходжання.
Вядома на Беларусі з XVI ст. як Ониско, Онисько (1539), Онишко, Нишко (1591).
Вытворныя імёны: Анісь, Аніська, Анісік. Ад імя ўтвораны прозвішчы Ані́саў, Анісо́віч, Анісе́віч, Анісе́нка, Анісе́ня, Аніско́віч, Аніске́віч, Ані́ська, Ані́ськін, Аніско́ў, Анісько́віч, Анісаве́ц, Аніскаве́ц.
Імяніны: 5 сакавіка.
Крыніцы
Літаратура