Яфім Ільіч Садоўскі () — беларускі пісьменнік, журналіст. Псеўданім Юлин, И.

Біяграфія Нарадзіўся 4 студзеня 1908 года ў Мінску.

Скончыў у 1927 годзе агульнаадукацыйныя курсы. Працаваў у рэдакцыях газет у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939 года.

Памёр 13 верасня 1993 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць Друкаваўся з 1923 года. Пісаў пераважна на рускай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Паўстанак» (1927, з Р. Ладным), «Каралі» (1991), апавяданняў «Скрыпка і ордэн» (1935), «Я бачу» (1939), «Ясныя далі» (1951), «Жыцці і лёсы» (1962), нарысаў, брашур. Склаў зборнікі «Маякоўскі ў Беларусі» (1957), «Жыццё, аддадзенае барацьбе» (пра В. Харужую, 2-е выд. 1983), «Успаміны пра Змітрака Бядулю» (1988, з К. Цвіркам). Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Наваселле» (1945) і «Па малых рэках» (1947).

Творы Отвергнутая любовь: Рассказы. Мн., 1991.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі