Казімір Стахоўскі — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Караля Стахоўскага і Канстанцыі з Хадкевічаў, падсталянкі і лентвойтаўны мсціслаўскай.

Ротмістр мсціслаўскі, прэзідэнт Мсціслаўскага земскага суда.

Валодаў маёнткам Рай, часткай маёнтка Паплаі, часткай маёнтка Буды. Рабіў 5 жніўня 1790 года вывад шляхецтва з Мсціслаўскага павета.

Сям’я У шлюбе з Барбарай з Іллінічаў, дачкой стражніка мсціслаўскага. Дзеці: Караль; Мікалай; Гжэгаж; Цэзарый; Кацярына; Марыянна.

Крыніцы

Катэгорыя:Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага