Дымарфатэ́ка (Dimorphotheca) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых або паўкустовых раслін сямейства , прадстаўнікі якога ў прыродзе растуць на поўдні Афрыкі.

Назва Назва «Dimorphotheca» паходзіць ад грэчаскіх слоў «dis», «morphe» і «theka», што азначае «ёмістасць дзвюх формаў», яна адносіцца да дыморфных цыпсел, рысы, уласцівай прадстаўнікам трыбы . Расліны гэтага роду звычайна маюць двухполыя кветкі.

Апісанне Вышыня 60—70 см. Сцябло густагалінастае. Лісце падоўжанае апушанае. Язычковыя кветкі ў буйных суквеццях-кошыках дыяметрам 5—6 см, яркіх колераў, раскрываюцца толькі на сонцы. Размнажаюць насеннем. Святлалюбныя расліны.

Распаўсюджанне З’яўляецца адным з васьмі родаў трыбы з цэнтрам разнастайнасці ў Паўднёвай Афрыцы. Віды растуць у Батсване, Эсваціні, Лесота, Намібіі, ПАР і ЗімбабвэDimorphotheca Moench. Plants of the World Online. Retrieved 29 September 2023..

Віды

У род уключаюць наступныя відыFlann, C (ed) 2009+ Global Compositae Checklist

Значэнне Дэкаратыўныя расліны. Прыдатныя для афармлення рабатак, газонаў і групавых пасадак. У паўночным паўшар’і цвітуць у ліпені — жніўні.

Некаторыя віды могуць гібрыдызавацца з родам . Гібрыды таксама прадаюцца і культывуюцца як дэкаратыўныя расліны.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)