Гомельскі радыёзавод (да 1975 г. завод металаканструкцый «Прамень») — буйное прамысловае прадпрыемства з шырокімі тэхналагічнымі мажлівасцямі вырабу з мэталу, пластмасы і дрэва. У савецкі час прадпрыемства выпускала прылады касмічнай сувязі і мела больш за 7 тыс. супрацоўнікаў. На 2010 год большасць вырабаў паставіла за мяжу.
12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць завода. У жніўні таго ж года да санкцый супраць Гомельскага радыёзаводу далучылася Вялікабрытанія.
Вырабы
Рамонт радыёлакацыйнай тэхнікі, выраб зборна-разборных мачтаў тыпу «Унжа» Сельгастэхніка: перасоўныя дажджавальныя машыны і вадаводы для іх, дажджавальныя машыны кругавога тыпу, выдаляльнік бацьвіння (з гародніны: цыбуля, морква), транспарцёр для ўборкі гародніны (прыстасаваны для капусты), прычэп трактарны ПТС-4,5, у тым ліку з падвойнымі бартамі Абсталяванне для ўстановаў грамадскага харчавання: пліта электрычная прамысловая, шафа для смажання, мясарубка электрычная Электрапліткі 1- і 2-х канфоркавыя Камплект пячной фурнітуры: каласнік, веснічка топачная, веснічка паддувала, пліта 2-х канфоркавая Устаноўкі водаачышчальныя прадукцыйнасцю ад 100 да 800 м³ у суткі (ачыстка вады ад жалеза для мястэчак). Мэбля драўляная, шкляная, і фурнітура для яе. Вырабы з пластмасы (змацоўкі, посуд, заціскі для фіранак). Шампуры. Паслугі па вытворчасці металавырабаў, у тым ліку буйнагабарытных металаканструкцый, гальванапакрыццю, радыёмантажнай, штамповачнай, зборачнай вытворчасці па замове. Асфальтабетонныя заводы. Вытворчасць пластмасавых вырабаў па замове.
Крыніцы
Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля