Андрэй Кавячынскі (1619, Навагрудскае ваяводства — 29 студзеня 1667) — дзеяч каталіцкай царквы ў ВКЛ.
Біяграфія Належаў да шляхецкага роду герба «Астоя», з якога паходзіў пратэстант Мацей Кавячынскі. У 1634 у Вільні ўступіў у ордэн езуітаў, з 1647 ксёндз. У 1636—38 вывучаў рыторыку ў Нясвіжы, філасофію ў Вільні (1638—41). Выкладаў у Пултуску, Ломжы, Оршы, Полацку (1641—46). Вывучаў маральную тэалогію ў Крожах (1646—48). Прапаведнік у Экімані пад Полацкам (1652—54), віцэ-рэктар калегіума ў Новагародку (1655).
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) узяты расійскімі войскамі ў няволю. Правёў 3 гады ў Маскве, дзе вёў душпастырскую дзейнасць сярод палонных з ВКЛ, праводзіў дыспуты з праваслаўнымі. На мяжы 1569—60 гадоў сасланы ў Сібір, працаваў у каменяломнях. Дзякуючы дыпламатычным намаганням у 1664 годзе вярнуўся на радзіму. У 1665—67 загадчык маёнткаў калегіума ў Нясвіжы, дзе і памёр. Пакінуў успаміны — адно з першых апісаннях Сібіры (не захаваліся).
Літаратура
Катэгорыя:Езуіты Польшчы Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага