«Витебский листок» — прыватная газета. Выдавалася штодзённа з да у Віцебску на рускай мове.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі прытрымлівалася памяркоўна-ліберальнага кірунку, вяла палеміку з чарнасоценнымі арганізацыямі. Друкавала інфармацыю пра ваенныя дзеянні на франтах Першай сусветнай вайны, пра ўнутранае і міжнароднае становішча краіны, эканамічны стан Віцебскай губерні, пра сацыяльна-эканамічныя і бытавыя праблемы горада. Вітала Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года, падтрымлівала Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Часовы ўрад Расіі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі падтрымлівала дзейнасць органаў савецкай улады. Выступала супраць абвяшчэння БНР, вітала абвяшчэнне БССР.

Асвятляла тэатральнае, музычнае і літаратурнае жыццё горада, рэкламавала кінематограф, эстраду, аперэту. У 1917 годзе друкавала дадатак «Вечерний бюллетень», у 1918—1819 — гумарыстычную старонку «Витебский писк» .

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Газеты Віцебска на рускай мове Катэгорыя:Газеты Расійскай імперыі Катэгорыя:1916 год у Віцебску