«Бекард» — беларускі беспілотны лятальны апарат, які вырабляецца на 558-м авіярамонтным заводзе. Упершыню прэзентаваны на выставе «МАКС-2019»Ставка на беспилотники: Беларусь представила новейшие образцы авиапромышленности.

Апісанне Прызначаны для вядзення оптыка-электроннай разведкі мясцовасці ў дзённы і начны час. Можа прымяняцца для назірання ў зададзеным раёне і атрымання ў рэальным маштабе фатаграфічнай альбо тэлевізійнай выявы мясцовасці, пошуку і выяўлення наземных (надводных) аб’ектаў, вызначэння іх каардынатаў, аўтаматызаванага суправаджэння наземных (надводных) аб’ектаў, перадачы разведвальнай інфармацыі ў рэальным рэжыме часу камандзірам падраздзяленняў тактычнага звяна.

Для дрона распрацаваны беспілотны авіяцыйны комплекс у складзе 2 беспілотнікаў, наземнай станцыі кіравання, аўтаматызаванага рабочага месца, наземнай апаратуры інфармацыйна-каманднай радыёлініі, сродкаў наземна-паветранай радыёсувязі.

БПЛА «Бекард» аснашчаны модулямі фотаразведкі, інфрачырвонай разведкі, тэлевізійнай разведкі. Узлёт вырабляецца з рукі, прызямленне – на парашуце. Кіраванне апаратам ажыццяўляецца ў аўтаматычным і аўтаматызаваным рэжымах. Для навігацыі выкарыстоўваюцца спадарожнікавая радыёнавігацыйная і бесплатформенная інерцыяльная навігацыйная сістэмы, якія даюць хібнасць вызначэння каардынатаў у межах 50 м.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі: максімальная ўзлётная маса – не больш за 5 кг; далёкасць прымянення – да 15 км; вышыня вядзення разведкі – ад 50 да 1000 м; крэйсерская хуткасць палёту пры максімальнай узлётнай масе (на вышыні вядзення разведкі) – не менш за 60 км/г; працягласць палёту пры максімальнай узлётнай масе з крэйсерскай хуткасцю (на вышыні вядзення разведкі) – не менш за 60 хвіл; максімальная хуткасць пры максімальнай узлётнай масе (на вышыні вядзення разведкі) – не менш за 90 км/г.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты Беларусі