SandCat (, вымаў. «Каракаль») — бронеаўтамабіль з камбінаванай бранёй, распрацаваны ізраільскай кампаніяй Plasan Sasa.
Распрацоўка Распрацоўка пачалася ў 2004 годзе. Бранявік разглядаўся як патэнцыйная замена пазадарожніку AIL Storm.
Першапачаткова SandCat быў прадстаўлены пад назвай «Каракаль» (Caracal), але да паказу на выставе Eurosatory 2006 было прынята рашэнне перайменаваць аўтамабіль у SandCat, каб не выклікаць блытаніны з нямейкай версіяй Iveco LMV — Caracal.
Упершыню аўтамабіль быў публічна прадстаўлены ў кастрычніку 2005 года. Да 2018 года было выраблена прыблізна 700 адзінак.
Апісанне SandCat заснаваны на шасі камерцыйнага пікапа Ford Super Duty.
Апошнія мадэлі чацвёртага пакалення аснашчаны 6,7-літровым дызельным рухавіком Ford PowerStroke V8 з магутнасцю ў 330 к. с. у пары з шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач Ford TorqShift. Стандартныя вядучыя восі ад Ford F550 захаваны.
SandCat можа выкарыстоўвацца для выканання шырокага спектру ваенных і паліцэйскіх/спецыяльных задач.
Мадэлі чацвёртага пакалення маюць больш гнуткую і модульную канструкцыю.
SandCat можа абсталёўвацца сістэмай GPS, трымальнікамі для вінтовак, цягава-счэпный прыладай, баявым модулем (ручным або дыстанцыйным), электрычнай лябёдкай, сірэнай.
Эксплуатанты
Крыніцы
Спасылкі Официальный веб-сайт SandCat Generation 4 (фактическое, не промо-интервью с дизайнером Пласан — обзор. Информативность, а не реклама.
Катэгорыя:Пазадарожнікі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта