ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў імя П. К. Панамарэнкі» — беларускае машынабудаўнічае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі.

Гісторыя У 1944 годзе ў Гомелі быў арганізаваны маторарамонтны завод. У 1945 годзе ўведзены ў эксплуатацыю маторазборачны і механічны, у 1947 годзе — маторны цэх. У 1959 годзе прадпрыемства рэканструявана і пераарыентавана на вытворчасць трактарных пускавых рухавікоў.

Першапачаткова завод падпарадкоўваўся Наркамату (з 1946 года — Міністэрству) земляробства БССР, станам на 1959 год знаходзіўся ў складзе ўпраўлення запасных частак і рамонтных прадпрыемстваў Савета народнай гаспадаркі БССРГомельский завод тракторных пусковых двигателей на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь).

У 2003 годзе завод увайшоў у склад вытворчага аб’яднання «Мінскі маторны завод». Станам на 2008 год прадпрыемства закансервавала новую прамысловую пляцоўку, сканцэнтраваўшы абсталяванне на старой пляцоўцы. У 2008 годзе абмяркоўвалася магчымасць размяшчэння некаторых вытворчасцяў ЗІЛ на закансерваванай новай пляцоўцы.

Прадукцыя Прадпрыемства вырабляе вузлы і запасныя часткі для сельскагаспадарчай тэхнікі (пускавыя рухавікі, рэдуктары), зварачныя электроды, тавары народнага спажывання. Вырабляюцца таксама прычапныя цыстэрны для харчовых вадкасцяў.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля Катэгорыя:Савецкі раён (Гомель)