Мікола Каранеўскі ( — ) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.

Біяграфія Вучыўся ў Варшаўскай палітэхніцы, Львоўскім політэхнічным інстытуце (1940—1941), аднак дыплом інжынера атрымаў ужо па заканчэнні Другой сусветнай вайны ў Мюнхене. Ад 1949 года — у Аўстраліі. Спачатку жыў у Мельбурне, дзе ўдзельнічаў у арганізацыі беларускай грамады. Пры канцы 1950-х гадоў перабраўся з сям'ёй у Сідней, дзе актыўна ўключыўся ў грамадскую дзейнасць. У 1966—1973 гадах — старшыня Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе. Адзін з арганізатараў Беларускага культурна-грамадскага клуба ў Сіднеі. Доўгі час займаўся распаўсюдам беларускай літаратуры і фундаваў беларускую выдавецкую справу. Пахаваны на беларуска-ўкраінскай дзялянцы могілак Роквуд у Сіднеі.

Літаратура Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).

Катэгорыя:Члены Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе (прыхільнікі Рады БНР)