Курт Фурглер (; ,  — , там жа) — швейцарскі палітык, прэзідэнт.

Біяграфія Курт Фурглер вывучаў юрыспрудэнцыю ва ўніверсітэтах Фрыбура, Жэневы і Цюрыха. Атрымаў доктарскую ступень у галіне міжнароднага права. З 1950 па 1971 год працаваў адвакатам. Адначасова з 1954 па 1971 год быў членом Нацыянальнага савета Швейцарыі, а з 1957 па 1960 — чальцом Вялікай рады кантона Санкт-Гален.

У 1964 годзе ён быў старшынёй Парламенцкай камісіі па расследаванні скандалу з закупкай французскіх знішчальнікаў «Міраж» для ВПС Швейцарыі.

8 снежня 1971 года Фурглер абраны ў Федэральны савет (урад) Швейцарыі.

З 8 снежня 1971 года па 31 снежня 1986 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1972 года па 31 снежня 1982 года — начальнік дэпартамента (міністр) юстыцыі і паліцыі. З 1 студзеня 1983 года па 31 снежня 1986 года — начальнік дэпартамента эканомікі. У 1976, 1980, 1984 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1977, 1981, 1985 гадах — прэзідэнт Швейцарыі. За ўклад у аб’яднанне Еўропы Курт Фурглер у 1989 годзе быў удастоены Прэміі Рабера Шумана.

Памёр 23 ліпеня 2008 года ва ўзросце 84 гады ад сардэчнай недастатковасці.