Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў () — дзеяч у галіне прамысловасці Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар холдынгу «Амкадор».

Біяграфія У 2003 годзе скончыў Жодзінскі дзяржаўны палітэхнікум па спецыяльнасці «Тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання».

У 2009 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання». У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент».

З 2003 па 2007 год працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе аператарам станкоў з праграмным упраўленнем.

З 2007 па 2022 год працаваў на «Амкадоры» — аператар станкоў, майстар, начальнік участка, начальнік механазборачнай вытворчасці, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і якасці. З 2020 года па 3 кастрычніка 2020 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 года № 657 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб» — генеральны дырэктар ААТ «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынгу».

З 4 кастрычніка 2022 года па чэрвень 2024 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 27 чэрвеня 2024 годаМіністрам прамысловасці Беларусі назначаны Яфімаў па 30 чэрвеня 2025 года — Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 1 ліпеня 2025 зноў генеральны дырэктар «Амкадор»«АМКОДОР» — уникальный холдинг.

Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства прамысловасці (2017); ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2022).

Крыніцы

Спасылкі Биография Ефимова А. В. ЗАМЕСТИТЕЛЬ МИНИСТРА ПРОМЫШЛЕННОСТИ ЕФИМОВ А. В.

Катэгорыя:Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь