Рамоначнік шчытковы, Пірэтрум шчытковы (Pyrethrum corymbosum ці Tanacetum corymbosum) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя.

Апісанне 250px|thumb|left|Кветка Рамоначнік шчытковы дасягае ў вышыню 40-150 см, без паху. Стябло ў верхняй частцы разгалінаванае. Лісце перыста-складанае або перыста-раздзельнае, у абрысы даўгаватага-яйкападобнае, з 3-7 парамі сегментаў. Галоўкі 25-50 мм у дыяметры, сабраны па 3-14 у рыхлыя шчыткападобныя суквецці. Язычковыя кветкі белыя, трубчатыя — жоўтыяПижма щитковая (Tanacetum corymbosum, или Pyrethrum corymbosum, Compositae) . Квітнее ў чэрвені — ліпеніПиретрум .

Арэал

Еўрапейска-западнасібірскі лесастэпавы від. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Вядомыя месцазнаходжанні ў Добрушскім, Лоеўскім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобл. Раней даваўся для наваколля Лоеў, Мазыра і Лутова (Рэчыцкага павета)Рамоначнік шчытковы ў Чырвонай кнізе Беларусі .

Спасылкі

Рамоначнік шчытковы ў Чырвонай кнізе Беларусі Выява Пиретрум щитковый

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1844 годзе