Разана Пак MBE (; нар. 11 лютага 1997, Окленд, Новая Зеландыя), больш вядомая як Rosé (), — паўднёвакарэйска-новазеландская спявачка ды танцорка* , удзельніца паўднёвакарэйскага дзявочага гурту Blackpink. У 2012 годзе Rosé паспяхова прайшла аўстралійскае праслухоўванне паўднёвакарэйскага забаўляльнага лэйбла YG Entertainment, пасля чаго падпісала з ім кантракт. Перад сваім дэбютам у гурце ў жніўні 2016 Разана трэнавалася на працягу чатырох год.
У сакавіку 2021 Rosé дэбютавала сольна з першым міні-альбомам R, за першы тыдзень было прададзена 448 тысяч копій альбому, што стала рэкордам сярод жаночых K-pop выканаўцаў. Сінгл "On the Ground" пабіў рэкорд, заняўшы найвышэйшую пазіцыю ў чартах Billboard Hot 100, канадскім Hot 100 і UK Singles Chart сярод усіх жаночых K-pop выканаўцаў.
Rosé з'яўляецца міжнароднай амбасадоркай фэшн-брэнда Yves Saint Laurent. У 2021 годзе яна стала першай карэйскай айдалкай, што наведала Met Gala.
Кар'ера
2012–2015: пераддэбютны час У 2012 з прапановы бацькі Rosé наведала музычнае выслухванне ў Сіднее, якое праводзілася карэйскім лэйблам YG Entertainment. Яна заняла першае месца сярод 700 удзельнікаў. Спярша спявачка мела сумневы наконт трэнавання ў буйной кампаніі так далёка ад дома, ведаючы, што шанец дасягнуць поспеху замалы. Але праз два месяцы яна пагаднілася падпісаць кантракт з лэйблам і пераехала да Сеулу, каб пачаць сваё трэнаванне.
15 верасня 2012 выйшаў міні-альбом выканаўцы G-Dragon One of a Kind, які змяшчаў песню «Without You», запісаную артыстам разам з яшчэ трэйні Rosé. У час рэлізу яе імя яшчэ не было вядома публіцы і было пазначана ў крэдытах да песні толькі пасля афіцыйнага абвяшчэння ўдзельніц Blackpink. Песня дасягнула дзясятай пазіцыі ў паўднёвакарэйскім чарце Gaon Music Chart, а таксама пятнаццатай пазіцыі у чарце Billboard Korea K-pop Hot 100.
Дыскаграфія Сольныя альбомы
Rosie (2024)
Крыніцы