Перанаспароз буракоў або Несапраўдная мучністая раса буракоў — захворванне буракоў, выкліканае грыбападобным мікраарганізмам віду .

Апісанне Пашкоджвае надземныя часткі, асабліва маладое лісце, цукровых, сталовых і кармавых буракоў. Лісцікі скручваюцца, бляднеюць і пакрываюцца свінцова-шэрым налётам, засыхаюць або гніюць. Карані пашкоджаных буракоў у буртах гніюць і ствараюць ачагі кагатнай гнілі. Крыніца інфекцыі — расліны 2-га года жыцця.

Значэнне У спрыяльныя для развіцця хваробы гады можа зніжаць ураджай на 60 — 70 %.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні буракоў