Пеўнік, Байцовая рыбка (Betta splendens) — від прамянёвапёрых рыб сямейства . Від знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення, са статусам уразлівы Старонка на сайце МСАП.

Апісанне

Даўжыня 3−4 см, часам да 6 см. Цела выцягнутае, разнастайнага колеру, залежна ад пароды, пры спалоху і рознай змене ўмоў бясколернае. Спінны анальны і хваставы плаўнікі ў самцоў падоўжаныя.

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Індыі, Тайландзе, Малайзіі. У Еўропу від упершыню завезены ў канцы XIX стагоддзя, у СССР паўторна ў канцы 1940-х.

Значэнне Шырока распаўсюджаны і ўтрымліваецца ў акварыумах. Да ўмоў утрымання адносна непатрабавальныя.

У Тайландзе пашыраны від спорту — баі пеўнікаў, адсюль другая назва.

Крыніцы

Катэгорыя:Акунепадобныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1910 годзе